?

Log in

Я, Мджар і археалогія

Сёння зноў зрабіла археалагічную вылазку, гэтым разам у ваколіцы горада Мджар. Баючыся паўтарэння ўчорашняга досведу, у Мосту я не паехала – і дарма: аўтобус на Мджар ходзіць менавіта адтуль. Не, з Меліхі таксама можна дабрацца (праўда, перакладнымі), але адтуль патрэбны транспарт ходзіць раз на гадзіну. О, гэтыя мальтыйскія аўтобусы! Калі-небудзь я напішу ім оду, не забыўшы згадаць і пра хуткасць, на якой мясцовыя кіроўцы з лёту бяруць серпантын, але цяпер згадаю толькі пра адну іх асаблівасць: па раскладзе яны ходзяць далёка не заўсёды. А таму чаго дзівіцца, калі я, прыехаўшы ў Меліху за пяць хвілін да адыходу аўтобуса, прастаяла на прыпынку ўсе 50. Відаць, папярэдні з’ехаў трошкі раней. Давялося ў чаканні трошкі пабадзяцца яшчэ і па ваколіцах Меліхі.



Літары і пікселі...Collapse )

Я, Мдзіна і археалогія

Спадзяюся, рана ці позна са мной здарацца час і натхненне, і я напішу вялікі і падрабязны пост (ці серыю пастоў) пра падарожжа па Мальце з практычнымі рэкамендацыямі, сёння ж я проста не магу стрымацца і не расказаць пра бадзёрыя прыгоды гэтага дня. Далей пад катам будзе вялікі комікс, бо пісаць доўгія прасціны сіл ужо няма.

Шмат пікселяў...Collapse )
Кожнага разу прывожу з Кракава нейкага спецыфічнага літаратуразнаўства. Два гады таму былі дзве таміны па гісторыі паўднёваафрыканскай літаратуры. Сёлета, сярод іншага, "Historia literatur iberoamerykańskich".

Багуміл Грабал

Сённяшні, апошні ў гэтым сезоне тэкст для "Будзьмы" — пра пераклад рамана Грабала "Я абслугоўваў ангельскага караля", зроблены М.Мартысевіч. Пачатак наступнага сезону чакаецца праз месяц, але папярэдне загадваць не будзем, як там яно атрымаецца. Дзякуй усім, хто чытаў і лайкаў!

Андрэй Хадановіч

Сённяшні тэкст на "Будзьме" — пра кнігу "Разам з пылам" Андрэя Хадановіча і ўвогуле пра паэтычны пераклад у Беларусі.

Рэд'ярд Кіплінг

Даўно абяцала перакладчыцы кіплінгаўскай казкі пра сланяня перакласці маленькі вершык, якім казка заканчваецца. Такі вось. Калі ўсё будзе добра, вывесім казку на ПС.

Першы, відаць, раз у жыцці дазволіла сабе не паставіць у перакладзе рыфму там, дзе яна ёсць у арыгінале.

Upd.

Рэд'ярд Кіплінг
(1865—1936)


Ёсць у мяне шасцёра слуг
(І безліч ім падзяк),
Завуць іх Што, Чаму, Калі,
І Хто, і Дзе, і Як.
Ганяю іх туды-сюды,
На захад і на ўсход,
Але пасля даю заўжды
Спачынак ад турбот.

Спакой з васьмі і да пяці
Я ім гатовы даць,
І перапынак на абед —
Навошта галадаць?
Аднак у кожнага — свой густ:
Я ведаю дзіця,
Што мае пяць мільёнаў слуг —
І ім няма жыцця!
Ганяюць іх па ўсёй зямлі
Наўскос і напрасцяк:
Мільён Чаму, мільён Калі
І тры мільёны Як!

Арыгіналус...Collapse )
Учора basarymkales gjorde min kväll, заўважыўшы, што ў адрозненне ад свінаў, у якіх хвост крючком, нос пятачком, у нашай хатняй жыўнасці хвост пытальнікам, нос умывальнікам.


Выглядае гэта так...Collapse )

Міхал Вівэг

Сённяшні тэкст на "Будзьме" — пра бадзёры раман Міхала Вівэга "Цудоўныя гады сабаку пад хвост" у перакладзе Сяргея Сматрычэнкі. Дарэчы, ужо 20-ы тэкст маёй калонкі :)
basarymkales прыдумала новы салат. Назвалі "Брацкай магілай".

Маланка

Польскае тэлебачанне — пра сёлетні красавік:

Kiedy wiosną nie ma wiosny,
Tylko bałwan jest radosny
.
Сённяшні мой тэкст на "Будзьме" — пра фрагмент рамана Ігара Бабкова "Партрэт мастака, нябачны ў сутонні". Непрыстойна шмат літар, ага.

Моцны Жбуць

Напісала для "Будзьмы" тэксцік пра свежапрэзентаваны пераклад рамана Ірэны Доўскавай "Моцны Жбуць", зроблены Веранікай Бяльковіч. Тэксцік пісаўся ў шчыльнай супрацы з Аленай Андрэеўнай Хадановіч, якая ў гэты час прагла ад мяне хованак і суместанага прагляду Magic English, а таму калі б не пільнае вока kastani, у чэшскай літаратуры з'явіўся б новы пісьменнік Вацлаў Грабал, а Вераніцы давялося б перакладаць не толькі ўсе жарты, але і ўсе жанры гэтага рамана.
Гляджу вось на гэтага Пера Лагерквіста (1891—1974) і думаю: што, што б магло яго выцягнуць у перакладзе?..

När du ler förbleknar allt omkring dig,
som om jordens glädje räckte blott åt dig.
Livet syns så tomt och öde kring mig,
ljust och lyckligt blott hos dig, hos dig.

Så gör du mig både rik och fattig,
och jag vet ej vad du gav och tog från mig.
Längtar bara efter denna glädje,
som när allt förbleknar strålar ut från dig.

Тут ужо нават не да сэнсу. Пытанне чыста тэхнікі.

An Essay on Embassy

Менавіта так мусіў бы па-добраму называцца мой сённяшні тэкст на "Будзьме" пра Марыю Мартысевіч, аднак нават з улікам таго, што Аляксанд Поўп не прачытаецца ў назве ў любым выпадку, я спалохалася, што патэнцыйныя чытачы разбягуцца. Атрымалася нешта страшна дзіўнае нават для мяне: гэты тэкст ужо дакладна не назавеш рэцэнзіяй, хутчэй нейкімі нататкамі на палях. Ну і прыгажосць тэорыі — наша ўсё.

Вопыт пра амбасаду

Мізераблі

З лёгкай рукі kastani падсела на польскую версію "Мізерабляў", ну, прынамсі, на асобныя яе тэмы. Вось, напрыклад, неверагодна прыгожая штука — Жавэр у рытме вальсу разважае пра справядлівасць і неабходнасць злавіць Вальжана. У фільме ён у гэты момант гуляе па даху парыжскай, калі не памыляюся, прэфектуры, а таму на заднім фоне, канечне ж, маячыць Норт-Дам.





Альбо вось гэтая — абсалютна эпічная. Па-польску яна чамусьці гучыць лепш, чым па-ангельску.



Праўда, у арыгінальнай французскай версіі 1980 году яна гучыць яшчэ больш эпічна.

Януш Корчак

Напісала для "Будзьмы" невялікі тэкст пра "Кайтуся-чарадзея" Корчака. Часу на гэта спатрэбілася больш, чым звычайна, але як ні дзіўна, тэкстам я на 97% задаволеная. Мабыць, больш, чым любым іншым сваім будзьмаўскім тэкстам.

Чары і жахі Януша Корчака

Марыя Французская

Вырашыла я ўчора пачытаць на ноч Марыю Французскую. Вадалееўскае выданне ляжыць у мяне ўжо больш за год, але рукі ніяк не даходзілі. Безумоўна, пачала я з "Салаўя". На першых чатырохрадкоўях я яшчэ трымалася — раптам я пра пераклад старафранцузскіх лэ нечага не ведаю. Але вось на чацвертай страфе... Не, не магу стрымацца, працытую:

Кто хочет — тратит молодость свою.
А тот, кто старше, пестовал семью,
Ласкал жену, пыхтел, как голубок —
Но это все. Детей им не дал Бог.


Ужо аднаго гэтага "пыхтящего голубка" дастаткова, каб пасля ўсю ноч сніліся кашмары. Але што ў жыцці можа быць цяжэйшым за лёс мужа дэ-юрэ? Яму ж трэба збіраць з каханкаў падаткі:

Да разве можно? Перстенек, чулок…
Ведь муж — таможня, надобен налог…
Муж смотрит хмуро, видит глубоко.
Он муж де-юрэ, это нелегко.


Ну і лёгкі элемент хорару для пікантнасці і прыемных сноў:

Чуть полночь грянет, только тьма кругом,
Она привстанет — и к окну бегом.
Там, как обычно, милый, в полусне
Горит привычно, как свеча в окне.


Ну і пруфлінк для цікаўных — там такога яшчэ шмат.

Банвіль

У гэтага пераклада вельмі смешная гісторыя. Калі ў 2010 ПС вырашыў уручаць уласную прэмію за пераклады, і стала вядома, што feduta прыйдзе на ўручэнне ў касцюме белага трусіка, я пачала ліхаманкава шукаць хоць нейкі "трусіны" верш. Адзіным такім вершам, які трапіўся мне тады пад руку, аказаліся "Трусікі" Тэадора дэ Банвіля. Але перакласці яго да ўручэння я не паспела, і гэта добра, бо сп. feduta меў бы ўсе падставы на мяне з такое прысвячэнне пакрыўдзіцца. Зразумела, што верш да анімалістыкі, як і да ніжняй бялізны не мае ніякага дачынення. Урэшце я сабралася яго дарабіць. Вялізны дзякуй kastani за падрадкоўнік і ўсялякую дапамогу з перакладам.

Тэадор дэ Банвіль
(1823—1891)

Трусікі


Чародка трусікаў-гарэз
На пералеску топча кветкі.
Ім пачастункі дорыць лес,
Як дораць нам віно палеткі.

Тут — шарачкі і белякі,
Што так і не прыдбалі норкі,
Чаборам пахнуць іх бакі,
Яны ж вядуць свае гаворкі:

“Мы — трусікі, і не на ты
З пісьмом трусіная парода,
Мы носім вушы і хвасты,
Што падарыла нам прырода,

Чытаць болей...Collapse )
У новым "Дзеяслове" выйшла ўрэшце мая разгорнутая рэцэнзія на "Шабаны" Альгерда Бахарэвіча. Праўда, кудысьці нечакана знікла спасылка на Эткінда. Так што цяпер мяне пры вялікім жаданні можна абвінаваціць у плагіяце.

Latest Month

Тра 2015
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Akiko Kurono