?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Deutsche Vita

Новы нумар ПС, прысвечаны літаратуры на нямецкай мове, для мяне ў нечым сімвалічны і знакавы. Так склалася, што мы некалькі гадоў планавалі нямецкі "івэнт" — невялікую падборку перакладаў з нямецкай, якая паціху разрасталася. У выніку ў нумар трапіў і Рэмарк, які ляжаў у нас з самага першага нумара, і Гайнэ, які разбіраўся на перакладчыцкай майстэрні гады тры таму, і Гэсе, які не мог трапіць у інтэрнэт да гэтага года, калі скончыліся аўтарскія правы на творы пісьменніка, і Вагнэр, які ляжыць у нас таксама гады два. Трапілі туды і нашыя з kastani пераклады румынаў, Рыльке і Крамера, якія ў розны час друкаваліся ў АРХЭ, але якія хацелася сабраць у кучу яшчэ недзе. Да таго ж мы гэтым разам перакладчыкам нічога не замаўлялі (за выключэннем Гаўфа), а проста папрасілі ў іх тэксты, якія ўжо гатовыя (магчыма, нават надрукаваныя). Так у нумары з'явіўся, напрыклад, Гільдэбранд, Тухольскі і расійскія немцы. Нехта выбраў сабе тэксты сам — і гэта аказаліся Бехштэйн і нямецкія песні 30-х. У выніку атрымалася не толькі вельмі стракатая карціна, але і нейкае падсумаванне. Апроч гэтага, нумар аказаўся самым кароткім у гісторыі ПС — мы ўрэшце перамаглі гігантаманію, з якой вельмі непаспяхова змагаліся ўвесь гэты час. Спадзяюся, цяпер даўжыня нашага зместу нікога не напалохае :) Ура нашым перакладчыкам, рэдактару, вэб-рэдактару, аўтару вокладкі і ўсім, хто неяк яшчэ паўдзельнічаў у гэтай вакханаліі!

12

Comments

( 5 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
krebsik
13 Жнв 2013 07:22 (UTC)
Hurra! :)
miram
13 Жнв 2013 08:52 (UTC)
Віншую.

ОТ: учора наткнуўся ў інтэрвію 2007 году з Янкам Саламевічам:

[...]У нашай бібліятэцы быў вельмі цікавы дырэктар — Сіманоўскі, ён у свой час быў скончыў Сарбонскі і Бэрнскі ўнівэрсытэты, пераклаў на беларускую «Зімовую казку» Гётэ,[...]
http://nn.by/?c=ar&i=6123

У "Беларускіх пісьменьніках" Сіманоўскі ня значыцца.
lady_z_shalomam
13 Жнв 2013 12:01 (UTC)
Чыста тэарэтычна дзе гэта можна шукаць?
miram
13 Жнв 2013 12:17 (UTC)
1. У Нац. б-цы трэба паглядзець бібліяграфію на Сіманоўскага.

2. Дзе архіў? Лагічна, калі ў Нац. б-цы. А можа, і не.

3. Пра архівы трэба пытацца ў Запартыкі і Мальдзіса. Пра бібліяграфію ў Мальдзіса. Пра пераклады, магчыма, у Кенькі.

4. Пішуць, што перакладаў а) на беларускую, б) Міцкевіча і Гайнэ:
http://be.wikipedia.org/wiki/Іосіф_Бенцыянавіч_Сіманоўскі
http://www.rujen.ru/index.php/СИМАНОВСКИЙ_Иосиф_Бенцианович
Вось ягоны Міцкевіч:
http://bobr.by/city/art/poet/473.html

5. Мабыць, ці Саламевіч агаварыўся, ці журналіст абпісаўся -- "Зімовая казка" то Гайнэ, а ня Гётэ. Яе перакладаў як мінімум Гаўрук. Значыць, перакладалася двойчы?
lady_z_shalomam
13 Жнв 2013 12:03 (UTC)
Ага, і дзякуй :)
( 5 камэнтароў — Пракамэнтаваць )