Home

Рэклама


Прачытаўшы “Паміж”, неяк я пачала ўзгадваць свае школьныя часы і ўспомніла пра адно вясёлае заданне па рускай мове. А можа, гэта было нават не заданне, а проста мая цікавасць да моваў такім дзіўным чынам праяўлялася. Карацей, вось некалькі прыдуманых мной у школьныя гады (прыкладна 8-ы клас) загадак (на рускай мове):

Когда злятся, обещают показать место их зимовки, а когда дают невыполнимые обещания, предлагают ждать их свиста на горе.

Злясь, его мечут вместе с молниями, а неожиданность сравнивают с его появлением средь ясного неба.

Он длинный и без костей, если много говорить, его держат на привязи, не желая распускать, но он всё равно распускается, если много болтать.

Они сворачиваются в трубочку от мороза и вянут от неприятных звуков, иногда их развшивают, чтобы подслушать, а иногда, наоборот, ими хлопают, не желая что-либо слышать.

Они лезут на лоб от удивления, разбегаются от большого выбора, с них гонят долой, не желая кого-либо видеть.

Узброіўшыся ведамі па нідэрландскай мове, мы з [info]kastani селі перакладаць адну песеньку з бурскай мовы. Гэтая песня ўзнікла падчас адной з англа-бурскіх войнаў, набыла папулярнасць, неаднаразова апрацоўвалася і перакладалася на розныя мовы. Тыцнуўшы на ютуб, вы ўпэўніцеся, што і песня, і мова - проста дзівосныя. А ніжэй можаце пачытаць, што яны там маюць на ўвазе. Пераклад можа спявацца, прынамсі, мы на гэта спадзяемся :)



САРЫ МАРЭ

А Сары Марэ так далёка адсюль,
Сумую па ёй здаўна,
Мойрывер быў ёй родным домам тады,
Калі да нас прыйшла вайна. 

Прыпеў: Вярні мяне у стары Трансвааль,
Туды, дзе Сары жыве,
Туды, дзе між маісавых палёў ля хмызоў
Жыве мая Сары Марэ.

 

Далей... )


SARIE MARAIS

My Sarie Marais is so ver van my hart,
Maar'k hoop om haar weer te sien.
Sy het in die wyk van die Mooirivier gewoon,
Nog voor die oorlog het begin.

Refrein: O bring my t'rug na die ou Transvaal,
Daar waar my Sarie woon,
Daar onder in die mielies by die groen doringboom,
Daar woon my Sarie Marais,
 
Далей... )

 

Недаумеська

  • 30 Кст 2009 at 11:06 AM

Можа, я зусим лось и ад жыцця адстала, але, можа, хто ведае што-небудзь пра гэта:
http://www.lingvo.minsk.by/mab/2002/10/14_10_2002.htm

Асаблива цикавиць гэты урывак:
"Але сп. Пятроўскі праславіўся, перш за ўсё, перакладам на беларускую мову і выданнем твораў антычнага філосафа Платона"
Дзе гэта можна паглядзець?
И увогуле, добра было б пабачыць яго библияграфию...

Беручыся перакладаць "Паэтычны прынцып" Эдгара По, я нават не чакала, якая гэта будзе складаная штука. Складаная перш за усё праз снобския, занудныя, агидныя вершы, якия ён там бязлитасна цытуе и даужыня яких рэдка апынаецца менш за трыццаць-сорак радкоу. И самым складаныя у гэтым плане апынууся верш, дакладней, урывак з верша "Чэрвень" Браянта.  Бо мне паусюль бачацца у им стра-а-а-а-ашныя комплексы. А вось спадару Эдгару, здаецца, не бачылися :) Ци гэта канон у их таки намялявауся?..
Кароча, наслаждайцесь:

наслаждзение )

Разважаська

  • 25 Врс 2009 at 4:06 PM

У сваёй аўтабіяграфіі "Мааў - умывальная чаша мая" Стывен Фрай піша, што многія лічаць захапленне паэзіяй узроставым. Так, напрыклад, яны сцвярджаюць, што Кітс - для падлеткаў, і яны яго перараслі.  Але перарасці Кітса, піша Фрай, – гэта тое самае, што перарасці неабходнасць дыхаць паветрам.
Недзе я ўжо гэта чула. А, успомніла - у дачыненні да Караткевіча. 

Недаумеська

  • 17 Врс 2009 at 9:08 AM

Учора па справах прайдзисвецких званила жонцы Карласа Шэрмана у Нарвегию - спытаць, ци не супраць яна, як спадкаемца аутарских правоу на яго перакладчыцкую и литаратуразнаучую (зрэшты, як и иншую) творчасць,  каб на старонках нашага часопису з'явилися яго прадмова и каментары да книги перакладау вершау С.Вальехи "Чорныя геральды", а пазней - и уласна пераклады Карласа Шэрмана. Яна, як гэта звычайна бывае, пагадзилася, и пасля сказала: "А я ужо думала, пра Карласа там дауно усе забыли". Я у здзиуленни выпалила: "А як жа конкурс имя Карласа Шэрмана?!". Тут надышла яе чарга здзиуляцца (прауда, здзиуленне было вельми радаснае). Пра конкурс яна нават не чула.
Штосьци ва усёй гэтай ситуацыи мяне неаписальна дзивиць, а што менавита, пакуль не ведаю :)

Пы.Сы. Хадзили чутки, што хтосьци збираецца выдаваць книгу Карласа Шэрмана. Хто-небудзь можа гэтыя чутки пацвердзиць?

Францішак Гельнэр

  • 18 Жнв 2009 at 9:26 PM

Вельмі хочацца перакладаць гэтага чэха, але з мовай пакуль не вельмі сябрую.  Вялікая просьба да фрэндоў, якія ведаюць чэшскую мову: напісаць, ці правільны пераклад у плане сэнсавай адпаведнасці арыгіналу. Ну і безумоўна, ці падобна гэта ўсё да харошага чэшскага мадэрнізму.

Францішак Гельнэр
(1881-1914)

Перспектыва

Каханая, плакаць даволі!
Не будзе нам іншае долі.

Хай сёння яшчэ без турботы
У ложку мне дорыш цяпло ты.

А заўтра? Спазнаць мы не ў сіле.
Нам заўтра ляжаць у магіле.

Perspektiva

Má milá rozmilá, neplakej!    
Život už není jinakej.    

Dnes ještě buďme veselí    
na naší bílé posteli!    

Zejtra, co zejtra? Kdožpak ví.    
Zejtra si lehneme do rakví.

І яшчэ крыху ангельскага гумару.

Артур Конан-Дойл

Прыпавесць

У сыры жылі два кляшчы з даўніх пор,
Быў дыспут у іх пастянны.
Казаў ерэтык: сыр паходзіць з камор,
А вернік: сыр небам пасланы.
Спрачаліся так і спрачаліся сяк –
Не скончыцца дыспут суровы.
Аднак не ўзгадалі яны аніяк
Пра ролю ў той справе каровы.

Арыгінал і яшчэ адно вершо )

Недаўмеська

  • 15 Ліп 2009 at 9:37 AM

Згодна з гэтым цудоўным тэстам: prajdzisvet.org/test.do, створаным цудоўнай [info]ku_palinka, у мяне харошае пачуццё гумару... Цікава, гэта значыць, што з логікай у мяне штосьці не тое?

Працягваю далей практыкавацца ў перакладзе вясёлых і надзвычай гуманных вершыкаў А.Э.Хаўсмэна. Герой сённяшняга дня -

Грызлі

Вялізны грызлі й вельмі злы -
Ім хлопчык з'едзены малы.
Не можа хлопчык зразумець,
Што праглынуў яго мядзведзь.

The Grizzly Bear

The Grizzly Bear is huge and wild
It has devoured the little child.
The little child is unaware
It has been eaten by the bear.

Пытанне: што перашкодзіла хлопчыку асэнсаваць падзею?

Фіндлей і Язэп Семяжон

  • 10 Ліп 2009 at 1:57 PM

Роберт Бёрнс, на маю думку, у Я. Семяжона не артымаўся, калі не лічыць асобныя ўдачы. І верш "Фіндлей" падаецца акурат такой удачай... зрэшты, можна параўнаць з тым, як гэты ж самы верш атрымаўся ў рускіх і ўкраінскіх перакладнікаў.

Роберт Бёрнс

Фіндлей

- Хто гэта грукае ў акно?
- Хто ж, гэта я – Фіндлей!
- Ідзі дамоў. Тут спяць даўно!
- Не ўсе! – сказаў Фіндлей.

- Як ты асмеліўся будзіць?
- Ды так, - сказаў Фіндлей.
- Кату марцоваму карціць...
- Карціць, - сказаў Фіндлей.

- Не адчыню – і не прасі...
- Прашу! – сказаў Фіндлей.
- Ты ж спаць да пеўняў не дасі.
- Не дам! – сказаў Фіндлей.

- Пусціць, а што, калі радня?..
- Пусці! – прасіў Фіндлей.
- Дык ты ж завалішся да дня.
- Да дня! – сказаў Фіндлей.

- Такога толькі прыручы...
- Так-так! – сказаў Фіндлей.
- Дык ты ж тут будзеш штоначы.
- І ўдзень! – сказаў Фіндлей.

- Смала. Пралазь, дапамагу...
- Хутчэй! – сказаў Фіндлей.
- Глядзі ж, нікому ні гу-гу!
- Угу! – сказаў Фіндлей.

Пераклаў Язэп Семяжон
Яшчэ Фіндлеі )

Са святам!

  • 05 Ліп 2009 at 12:48 PM

ЖЖ-перакладчыцу :) [info]kastani віншую з Днём Нараджэння Жана Както.
Гэта ж Както, праўда?

Musée secret

Alice quitte un peu la terre
entre les bras du militaire
malgré ce qu’elle avait promis
formellement à son ami
*
Carmen prompte au plaisir
qui longtemps la secoue
se cramponne au rebord du lit
cabrée à l’avant du roulis
comme une figure de proue
*
Le matelot sous sa chemise qu’il remet
cache aux yeux amoureux de Flora lanégresse
son ventre tatoué où préside aux caresses
un Peau-Rouge [...]

падарункі тут,
тут
і тут

Нядаўна ў аднаго супрацоўніка быў дзень нараджэння. Усім офісам думалі, што яму падарыць і ўрэшце вырашылі - а давайце падорым яму слоўнік! Пачуццё гумару ў хлопца ёсць, а вось з граматнасцю - пастаянныя праблемы. Адправілася я ў "Веды", набыла "Толковый словарь" Ожегова, і на наступны дзень гэты самы "Толковый словарь" быў уручаны імянініку з усёй урачыстасцю. Вынік пераўзышоў усе чаканні! Хлопец напачатку расплыўся шчаслівай усмешкай, а пасля засеў за вывучэнне словаў. Увесь дзень, калі толькі выдавалася вольная хвілінка, ён лез у кнігу. "Аня, а ты знаешь, что такое "индиго"?". - "Знаю, цвет такой, синий". - "А я вот тоже теперь знаю". - "Аня, знаеш, я домой эту книгу не понесу, ещё жена заберёт (жонка ў яго - філолаг), я лучше здесь читать буду". Яго шчыраму шчасцю не было канца. Больш за тое, палова офіса пачала глядзець на яго з зайздрасцю. Думаю, гэта не апошні слоўнік, які нашыя супрацоўнікі атрымалі на дзень нараджэння. 


Не далей як учора стала шчаслівай уласніцай такой вось кнігі. Калі раптам хто-небудзь убачыць дзе-небудзь у прыродзе ў свабодным продажы другі том гэтае кніжыцы - з мяне шакаладка за яе каардынаты. 

для перакладнікаў

  • 17 Чэр 2009 at 4:44 PM

Дарагія сябры! З той прычыны, што мой жж амаль на 100% прысвечаны перакладам мастацкай літаратуры на беларускую, мне здаецца, што большасць чытачоў майго жж цікавяцца альбо перакладам, альбо замежнай літаратурай. З гэтай нагоды хачу прапіярыць перакладніцкі форум, які з'явіўся пры сайце часопіса «ПрайдзіСвет». Мэта дадзенага форума – сабраць як мага больш перакладнікаў і людзей зацікаўленых на адной электроннай пляцоўцы. На форуме плануецца абмеркаванне як практычных праблемаў перакладу прозы і паэзіі, перакладаў удзельнікаў форуму з мэтай іх паляпшэння, так і абмеркаванне замежнай літаратуры ўвогуле. Такая форма камунікавання перакладнікаў падаецца на сённяшні момант найбольш зручнай з некалькіх прычынаў:
Read more... )

Адрас форуму: prajdzisvet.freeforums.org/
Каб пабачыць увесь кантэнт, неабходна зарэгістравацца.

Зноў пра Лінор

  • 11 Тра 2009 at 3:48 PM

 Праблема з двума першымі радкамі перакладу “Лінор”. Там ідзе скразная рыфма: bowl-toll-soul і нават нейкі рыфмоід flown. Уся гэтая радасць ускладаненая алюзіяй на Эклезіяста 12: 6 (пакуль не парваўся срэбраны ланцужок, і не разьбілася залатая чаша, і не разьбіўся збанок ля крыніцы, і не абвалілася кола над студняй, пер. В. Сёмухі). Ёсць некалькі варыянтаў перакладу гэтага ўсяго:

Разбіты кубак залаты! Ніхто ўжо не ўратуе!
Хай звоніць звон! Да Стыкса ён вядзе душу святую!

Заўчасны скон – спрадвечны кон б’е чашу залатую!
Хай звоніць звон! Да Стыкса ён вядзе душу святую!

Жахлівы сон! Спрадвечны кон б’е чашу залатую!
Хай звоніць звон! Да Стыкса ён вядзе душу святую!

О смерці дзень! Спрадвечны кон б’е чашу залатую!
Хай звоніць звон! Да Стыкса ён вядзе душу святую!

Ці ёсць хаця б адзін з гэтых варыянтаў нармальным перакладам такіх радкоў:

Ah, broken is the golden bowl! the spirit flown forever!
Let the bell toll! -a saintly soul floats on the Stygian river.

Дзе лепш пазнаецца цытата? Што лепей гучыць па-беларуску?

???

  • 11 Тра 2009 at 12:27 PM

Мо хто ведае, як прыбраць непатрэбныя тэгі? 

Адкрыццё Альдэбарана

  • 30 Крс 2009 at 10:33 AM

Мне, чалавеку, у рускай літаратуры малаабазнанаму, вельмі складана было ўявіць дзівоснага паэта Бенедыкта Ліўшыца (як усё-ткі правільна па-беларуску напісаць яго прозвішча?) кубафутурыстам, пакуль я не прачытала кнігу яго ўспамінаў і яго ўласна кубафутурыстычныя вершы (як ні дзіўна, да гэтага мне трапляліся зусім іншыя вершы, напрыклад, верш “Эсхіл”). Але верш “Цяпло” для мяне нічым цікавым не вылучаўся, пакуль я не прачытала, ПРА ШТО ён :) Карацей, вось так чарговы раз разумееш, што ласём ты быў, ласём і застаўся, усе, мабыць, ужо даўно зразумелі, а я вось сяджу і альдэбаран наноў адкрываю :)

ТЕПЛО

  Вскрывай ореховый живот,
  Медлительный палач бушмена;
  До смерти не растает пена
  Твоих старушечьих забот.

 Read more... )

А тут тлумачыцца, пра што гэта:

З кнігі ўспамінаў Б. Ліўшыца “Полутораглазый стрелец” )
 ...і далей )

А вось мой любімы верш Б.Ліўшыца:

Эсхил

 Нет, по твоим суровым склонам, Ида,
 Я не лепился, как в тени лишай;
 Плыви, плыви, родная феорида,
 Свой черный парус напрягай!
 
 Мне за столом постылым Гомерида
 Перепадали крохи невзначай:
 Плыви, плыви, родная феорида,
 Свой черный парус напрягай!
 
 Что коршун Персии? Есть горшая обида
 Для тех, кому весь мир—отцовский край
 Плыви, плыви, родная феорида,
 Свой черный парус напрягай!
 
 Покоем мнимым дышит Арголида:
 Надолго ли замолк эриний грай?
 Плыви, плыви, родная феорида,
 Свой черный парус напрягай!
 
 далей... )
 далей... )
 далей... )

Сёння дзень нараджэння аднаго цудоўнага "Любовника, Зверобоя, Солдата". Сёння яму спаўняецца 123 гады - свайго кшталту юбілей, які нельга так проста прапусціць. Перадусім хочацца прадставіць імянінніка ва ўсёй яго прыгажосці і з усім характэрным для яго пачуццём гумару )

А калі хто дагэтуль не верыць у выключнасць яго асобы - "господи, вот плоть моя"  вось сведчанне Ігара Севяраніна, якому, па вялікім рахунку, любіць яго не было за што.

Сведчанне )

А вось сведчанне Ірыны Адоеўцавай, якая, акурат наадварот, мела ўсе падставы яго любіць.

Пра фрак, мышэй і Блока ) 

А-А-А-А-А-А!!!

  • 21 Врс 2008 at 5:13 PM

Дарагія франды! Калі вам не лянотна і не шкада трафіку, клік па маленькім трохкутнічку і раздзяліце са мной маю радасць існавання гэтай мовы (я ўжо не кажу пра радасць яе вывучэння). Сцягнута з суполкі go_dutch і hartelijk dank таму, хто гэта туды павесіў.





De zoute zee slaakt een diepe zilte zucht.
Boven het vlakke land trilt stil de warme lucht.
He! Iemand slaat soms onverwacht maar zeker op de vlucht.
Alarmfase twee is hier nauwelijks nog berucht.
Maar men weet het niet en zwijgt van wat men hoort en ziet.

Hier aan de kust, de Zeeuwse kust
waar de mensen onbewust zin in mosselfeesten krijgen
en van eten slechts nog zwijgen als ze zat zijn en voldaan,
dan weer rustig slapen gaan.

Hier aan de kust, de Zeeuwse kust
waar een ieder onbewust
in het Duits wordt aangesproken. Waar de ketting is gebroken
en alle schepen zijn verbrand.
Maar er is niets aan de hand.

Vlissingen ademt zwaar en moedeloos vannacht.
De haven is verlaten, want er is nog maar een vracht.
Die moet in het donker buitengaats worden gebracht.
"Gedenk de goede tijden van zuiverheid en kracht."
Maar men weet het niet
en zwijgt van wat men hoort en ziet.

Hier aan de kust, de Zeeuwse kust
waar de zomer onbewust
met een noodgang wordt genoten
en waar wild en onverdroten
iedereen zijn gang kan gaan.
Tot men zat is en voldaan.

Hier aan de kust, de Zeeuwse kust
waar de liefde van de lust
steeds maar weer zal gaan verliezen
omdat ze nooit kan kiezen
tussen goed en niet zo kwaad.
Maar het is zoals het gaat
hier aan de kust.

Latest Month

Ліс 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Akiko Kurono